Суд па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў адклалі да канца месяца

11/08/2021 - 10:31

Вярхоўны суд перанес дату працэсу па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Пазоў Міністэрства юстыцыі будзе разглядацца 27 жніўня (раней суд быў прызначаны на 11 жніўня).  Перанос звязаны з тым, што БАЖ абскардзіла папярэджанне міністэрства, якое фармальна стала прычынай для магчымага закрыцця.

Працэс па абскарджанні папярэджання адбудзецца ў Вярхоўным судзе 23 жніўня. А праз некалькі дзён пасля таго суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі журналісцкай арганізацыі.

Офіс БАЖ па-ранейшаму застаецца зачыненм пасля ператрусу. Супрацоўнікі арганізацыі не маюць доступу да дакументаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі