Суд над трэнерам Канстанцінам Якаўлевым перанеслі на пятніцу

17/06/2021 - 14:51

Суд над гандбольным трэнерам Канстанцінам Якаўлевым перанеслі на пятніцу, паколькі адміністрацыйная справа адпраўлена на дапрацоўку. Мяркуецца, што ён пачнецца а 10-й гадзіне ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна. Суддзя спачатку вырашыў адпусціць Якаўлева, але пасля перадумаў і пакінуў за кратамі, паведамляе тэлеграм-канал @zozhteam.

Канстанціна Якаўлева затрымалі 16 чэрвеня па дарозе з Баранавічаў у сталіцу. Разам з сябрамі з Свабоднага аб'яднання спартсменаў трэнер гандбольнага клуба "Віцязь" ездзіў сустракаць журналіста "Трыбуны" Дзмітрыя Руто, які вызваліўся пасля 15 сутак арышту. Дома ў трэнера прайшоў "агляд", сілавікі забралі два камп'ютары, тэлефоны, адзенне ініцыятывы SOS.by і медалі з выявай герба "Пагоня". Яго прывезлі туды ў кайданках. На вечар серады ў Якаўлева была прызначана адкрытая трэніроўка ў Новай Баравой.

У чацвер Канстанціна Якаўлева пачалі судзіць у будынку ізалятара часовага ўтрыманьня Мінскага раёна ў закрытым рэжыме за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Працяг — 17 чэрвеня.

Сябры Свабоднага аб'яднання спартсменаў у чацвер прыйшлі да будынка суда, дзе першапачаткова павінны былі разглядаць справу Якаўлева / @tribuna_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі