Суд адправіў на дапрацоўку справу пра "Беларускую нацыянальную ідэю"

09/04/2021 - 16:22

Чарговы нечаканы паварот на судзе за кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя". Як распавядала Еўрарадыё, суддзя вырашыў пачытаць кнігу сам і ўзяў на гэта некалькі гадзін. А потым адправіў справу на дапрацоўку.

Нюанс у тым, што паводле новага кодэкса дапрацоўка можа цягнуцца да года. То бок, суд можа зацягнуцца.

Кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" склалі інтэрв'ю з пісьменнікамі, мастакамі, філосафамі, рэлігійнымі і грамадскімі дзеячамі наконт нацыянальнай ідэі Беларусі. Гутаркі вялі рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і філосаф Максім Гаруноў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі