Суд адхіліў скаргу Цапкалы на адмову ЦВК зарэгістраваць яго кандыдатам

20/07/2020 - 14:50

Вярхоўны суд адхіліў скаргу палітыка, прадпрымальніка, былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій  Валерыя Цапкалы на адмову Цэнтрвыбаркама зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Падстаў для адмены рашэння ЦВК не было знойдзена. У судзе спасылаюцца на норму заканадаўства — неабходнасць мець для рэгістрацыі 100 тысяч сараўдных подпісаў, паведамляе sputnik.by. Як вядома, пасля праверкі подпісаў, здадзеных штабам Цапкалы, з амаль 160 тысяч засталося менш за палову.

Іншай прычынай для адмовы ў рэгістрацыі ЦВК назваў памылку ў дэкларацыі жонкі палітыка Веранікі Цапкала. Вярхоўны суд палічыў абгрунтаваным і гэтую прычыну.

Напярэдадні стала вядома, што Валерый Цапкала знаходзіцца на самаізаляцыі з-за падазрэнняў на COVID-19. Аднак яго жонка Вераніка Цапкала прымае актыўны ўдзел у агітацыйнай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі