Студэнты і выкладчыкі прыйшлі да рэктарата з плакатамі "Дыялог" на розных мовах

16/10/2020 - 11:06

16 кастрычніка ў Лінгвістычным універсітэце ў Мінску студэнты і выкладчыкі прыйшлі да рэктарата з плакатамі "Дыялог" на розных мовах. Яны збіраліся знаходзіцца на адміністрацыйным паверсе да таго часу, пакуль рэктарка не прызначыць час і дату адкрытага дыялогу. Але ахова не пускае на паверх, дзе знаходзіцца рэктарат.

Патрабаванні навучэнцаў і выкладчыкаў да дыялогу наступныя: мерапрыемства павінна быць анансавана для ўсіх за два дні і пройдзе ў актавай зале універсітэта; на сустрэчы будзе незалежны мадэратар; у абодвух бакоў будзе аднолькавы час на выказванне; прэса зможа працаваць проста ў актавай зале.

Студэнты і выкладчыкі МДЛУ з 1 верасня выходзяць на акцыі пратэсту і салідарнасці. Іх неаднаразова затрымлівалі сілавікі ў цывільным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі