Жыхара Рэчыцы за "паклёп на Лукашэнку" накіравалі ў псіхіятрычны шпіталь

06/05/2024 - 10:38

Суд Рэчыцкага раёна / Яндэкс

Жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Першына, абвінавачанага ў паклёпе і абразе Лукашэнкі, накіравалі на прымусовае лекаванне ў псіхіятрычны шпіталь, піша "Гомельская Вясна".

Працэс над ім адбыўся 8 красавіка ў судзе Рэчыцкага раёна. Справу разлядаў суддзя Станіслаў Іванюценка. Ён вызначыў, што ў адносінах да Першына трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лекаванне ў псіхіатрычным стацыянары.

А 3 траўня МУС дадало Першына ў спіс "асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі