Пасля вечарынкі 16-гадовая гомельская школьніца трапіла ў рэанімацыю

06/05/2024 - 11:19

"Хуткая", ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Пасля вечарынкі ў Гомельскім раёне 16-гадовая школьніца трапіла ў рэанімацыю, паведамляе МУС. Інцыдэнт адбыўся некалькі тыдняў таму.

Дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю з пераломам касцей зводу чэрапа. У МУС не ўдакладняюць, якім чынам школьніца атрымала траўму. Міліцыянты апублікавалі відэа, як малады чалавек кідае дзяўчыну на падлогу і б'е. Аднак не паведамляецца, ці на відэа паказаны менавіта гэты інцыдэнт.

"На жаль, аналагічных выпадкаў шмат", — канстатуюць у МУС.

У МУС кажуць, што ад пачатку года супрацоўнікі інспекцый па справах непаўналетніх выявілі больш за 120 пʼяных вечарынак. У іх бралі ўдзел звыш 400 непаўналетніх. Да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё з падлеткамі алкаголю прыцягнутыя 180 дарослых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі