Студэнткі бралі крэдыт пад заклад інтымных фота

17/06/2016 - 08:49

Кітайскія студэнткі бралі крэдыт пад заклад інтымных фота. Як піша брытанскае выданне The Guardian, выдачы крэдытаў адбывалася праз інтэрнэт-партал. На ім карыстальнікі дамаўляліся паміж сабой прыватным чынам. Атрымліваючы ад студэнтак інтымныя здымкі, крэдыторы мелі гарантыю, што грошы ім вернуць. Бо ў адваротным выпадку фота было б змешчана на порнасайце, альбо пра гэтую гісторыю паведамілі б бацькам дзяўчыны.

Больш таго, студэнткі прадастаўлялі крэдытору таксама кароткую інфармацыю пра сваю сям'ю, копіі студэнцкага білета і асабістага пасведчання. Па іншых звестках, крэдыторы патрабавалі інтымнае фота, на якім аголеная дзяўчына трымае ў руках сваё пасведчанне. Дарэчы, ёсць паведамленні, што нават пасля выплаты крэдыту здымкі дзяўчат з'яўляліся ў інтэрнэце. Адзначаецца, што інфармацыя пра выдачу крэдытаў пад заклад інтымных фота ўзарвала кітайскія сацыяльныя сеткі.

РБК адзначае, што ў Кітаі абмежавана дзяржаўная падтрымка пры атрыманні банкаўскіх крэдытаў для аплаты вучобы ці адкрыцця ўласнага бізнесу.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі