Студэнта, якога выклікалі ў дэканат пасля маршу, папярэдзілі за пропускі

03/12/2015 - 15:19

Глебу Вайкулю, студэнту другога курса філалагічнага факультэта БДУ, далі папярэджанне за пропускі заняткаў. Яго выклікалі на камісію па пропусках на другі дзень пасля Маршу студэнтаў. Пра яго ўдзел у акцыі адміністрацыя факультэта не згадвала, казалі толькі пра пропускі. Пра гэта Глеб Вайкуль распавёў Еўрарадыё:

"Адміністрацыя пыталася па ўсіх пропусках. Гэта заўвага ў вуснай форме — папярэджанне. Паглядзім, што будзе на сесіі".

Глеб прызнаецца, што мае пропускі цягам семестра. Але гэтыя пропускі тлумачацца "сямейнымі абставінамі".

Як паведамляла Еўрарадыё, 2 снежня ў цэнтры Мінска прайшоў Марш студэнтаў, які сабраў некалькі дзясяткаў навучэнцаў ВНУ (агулам на акцыі было больш за 100 чалавек). Гэта быў пратэст супраць увядзення платных пераздач у БДУ. На маршы міліцыя перапісвала дадзеныя ў удзельнікаў, але нікога не затрымлівала.

Некалькі дзясяткаў студэнтаў БДУ "паклікалі рэктара на дыван"

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі