Студэнцкую вёску, дзе паселяць спартсменаў, будуць ахоўваць кругласутачна

12/06/2019 - 17:12

МУС узяло Студэнцкую вёску, дзе паселяцца ўдзельнікі ІІ Еўрапейскіх гульняў, пад кругласутачную ахову. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства са слоў намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Маскоўскага РУУС Мінска Дзмітрыя Каладзінскага.

Кругласутачная ахова выстаўленая вакол "Вёскі спартсменаў" з 11 чэрвеня. Чатыры дні сапёрна-піратэхнічныя групы будуць абследаваць кожнае памяшканне ў ёй — ад сутарэнняў да гарышчаў. Потым памяшканні апламбіруюць да прыбыцця гасцей. 

"Доступ на тэрыторыю забяспечваюць чатыры кантрольна-прапускныя пункты. На цяперашні момант унутр дапускаюцца па акрэдытацыі толькі абслугоўваючы персанал, экстраныя службы і аўтамабілі, якія падвозяць прадукты харчавання. Усе людзі і транспартныя сродкі старанна даглядаюцца", — патлумачыў Каладзінскі.

Ахоўны перыметр працягнуся на чатыры кіламетры. За тэрыторыяй назірае больш як 70 відэакамер.

На II Еўрапейскія гульні комплекс прыме больш за чатыры тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі