Па выніках расійска-ўкраінскіх перамоваў у Стамбуле кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі паведаміў наступныя прапановы:
— Расія не супраць уваходжання Украіны ў ЕС;
— Украіна адмаўляецца ад імкнення вярнуць Крым і Данбас ваенным шляхам (Украіна, дарэчы, даўно заявіла, што не мае намеру весці ваенныя дзеянні за Крым);
— Украіна абяцае адмовіцца ад уступлення ў ваенныя саюзы.
Прадстаўнік украінскай дэлегацыі Міхаіл Падаляк пацвердзіў словы пра Крым: "З нагоды Крыма прапанавана дакладна зафіксаваць імкненне бакоў на працягу 15 гадоў вырашыць пытанне выключна шляхам двухбаковых перамоваў паміж Украінай і РФ. Прапануецца таксама ў любым выпадку не вырашаць пытанне Крыма вайсковым шляхам. Толькі палітыка-дыпламатычныя намаганні".
Украіна хоча бачыць сярод краін-гарантаў гэтай дамовы краіны Савета бяспекі ААН, у тым ліку Расію, ЗША, Вялікабрытанію, Кітай, Францыю, а таксама Турцыю, Нямеччыну, Канаду, Італію, Польшчу і Ізраіль.
Паведамляецца, што далей расійска-ўкраінскія перамовы будуць працягвацца ў відэафармаце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут