Стаў вядомы парадак датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу на жыллё

27/01/2020 - 17:55

Стаў вядомы парадак датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў (яшчэ да 18-годдзя дзіцяці). Як вядома, яно стала магчымым з 1 студзеня 2020-га. Цяпер жа Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзіла новы варыянт інструкцыі аб выкарыстанні гэтых сродкаў. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

З інструкцыі вынікае, што сродкі сямейнага капіталу могуць быць датэрмінова выкарыстаны (цалкам ці часткамі) на будаўніцтва ці рэканструкцыю жылога памяшкання ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, альбо на падставе дамовы стварэння аб'екта далявога будаўніцтва. Іх можна патраціць на будаўніцтва ці рэканструкцыю аднакватэрнага жылога дома, кватэры ў блакаваным доме, на набыццё жылля, у тым ліку і таго, будаўніцтва якога здзяйснялася на дзяржзамову. Сродкі сямейнага капіталу могуць пайсці на ліквідацыю запазычанасці па крэдыце (у тым ліку і льготным), які быў атрыманы на будаўніцтва ці рэканструкцыю, ці на набыццё жылля. Падрабязна пра гэта можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі