На станцыі метро "Плошча Якуба Коласа" мужчына скочыў пад цягнік

22/11/2019 - 12:14

Перакрыты доступ на станцыю метро "Плошча Якуба Коласа". Як распавялі Еўрарадыё відавочцы, там на рэйкі перад цягніком скочыў мужчына. 

Паведамляецца, што мужчына выжыў. 

Здарэнне адбылося ў 14:41. Рух цягнікоў быў адноўлены ў 14:52, паведамляе прэс-служба метрапалітэна.

Папярэдні такі выпадак здарыўся 8 кастрычніка: на станцыі метро "Пралетарская" пад цягнік кінулася жанчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі