Сталі вядомыя сапернікі хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2018 года

23/05/2017 - 05:31

Сталі вядомыя сапернікі хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2018 года, які пройдзе ў Даніі (з 4 да 20 траўня). Гэта — Швецыя, Расія, Чэхія, Швейцарыя, Славакія, Францыя і Аўстрыя. Усе яны ўвайшлі ў групу “А”, якая будзе гуляць у Капенгагене.

На нядаўнім чэмпіянаце свету беларусы занялі 13-е месца, змагаліся за захаванне месца ў эліце. На наступным першынстве, магчыма, нашу каманду, якая перажывае працэс амаладжэння, чакаюць тыя ж перспектывы. Дарэчы, славакі эліту не пакінуць, паколькі з’яўляюцца гаспадарамі ЧС-2019. Гэта ўскладняе задачу беларускай зборнай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі