Сталі вядомыя прозвішчы трох чалавек, якіх "памілаваў" Лукашэнка

16/09/2021 - 11:01

Праваабаронцы даведаліся імёны трох чалавек, якіх напярэдадні памілаваў Аляксандр Лукашэнка.

Як распавядала Еўрарадыё, 15 верасня Лукашэнка памілаваў 13 чалавек. асуджаных па палітычных матывах. Іх імёны не агалошваліся. У дзевяці з трынаццаці чалавек ёсць непаўналетнія дзеці. Паведамлялася, што частцы памілаваных замянілі калонію на "хімію" — больш лёгкае пакаранне. 

Праваабаронцы "Вясны" пішуць, што сярод памілаваных — Віктар Каліноўскі з Брэста і Валерый Лоза са Светлагорска. Ёсць звесткі, што Віктара Каліноўскага ўжо вызвалілі. Валерый Лоза ляжаў у шпіталі з атытам вуха. 16 верасня да яго прыехалі з адміністрацыі ваўкавыскай "хіміі" і прапанавалі ехаць з імі ў пракуратуру афармляць патрэбныя дакументы для вызвалення. 

Віктар Каліноўскі быў асуджаны на 2,5 года "хіміі" за надпісы на некалькіх прыпынках і гандлёвым кіёску ў Брэсце. Адбываў пакаранне ў Шклове. Валерыя Лозу асудзілі на 2,5 года "хіміі" па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх абавязкаў.

Пазней стала вядомае яшчэ адно імя. Трэці "памілаваны" палітзняволены — Максім Шаўлінскі з Оршы. Яго асудзілі на два гады "хіміі" за каментар у закрытым тэлеграм-чаце. Вінавацілі шаўлінскага ў паклёпе на супрацоўніка міліцыі.

Віктар Каліноўскі / prisoners.spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі