Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі

03/10/2017 - 11:13

3 кастрычніка сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі. Навукоўцы Райнер Вайс, Бэры Бэрыш і Кіп Торн атрымалі яе за “назіранні за гравітацыйнымі хвалямі”. Як адзначае “Бі-Бі-Сі”, адну палову прэміі (а яна складае каля мільёна долараў) атрымае Вайс, іншую палову — Бэрыш і Торн.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. У сераду назавуць лаўрэатаў у галіне хіміі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі