Стала вядомая дата, калі будзе адноўлены футбольны чэмпіянат Расіі, раней прыпынены з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса. 15 траўня выканкам Расійскага футбольнага саюза (гэта была відэаканферэнцыя) вырашыў аднавіць першынство 21 чэрвеня. Месца правядзення матчаў будзе вызначацца з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі. Каманды змогуць рабіць па 5 замен, паведамляе прэс-служба РФС.
Усё гэта датычыць Прэм'ер-лігі. Чэмпіянаты ў першым і другім дывізіёнах завяршыліся датэрмінова. У эліту выходзяць валгаградскі "Ротар", які трэніруе беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч, і "Хімкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.