Стала вядома, якую ваенную тэхніку Беларусь пакажа на вучэннях "Захад-2017"

29/08/2017 - 10:49

На сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" наша краіна пакажа больш за 20 узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Пра гэта, паводле БЕЛТА, гаварылася на працоўнай нарадзе ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Беларусі, якое правёў яго старшыня Алег Дзвігалёў.

Падчас вучэння Беларусь выкарыстае беспілотныя авіяцыйныя комплексы самалётнага і верталётнага тыпу рознага класа і прызначэння, лёгкабраняваную тэхніку з рознымі відамі ўзбраення і мадыфікацыі, перспектыўныя мабільныя сродкі сувязі, станцыі радыёэлектроннай барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі на розных варыянтах шасі. Акрамя таго,  будуць задзейнічаныя мадэрнізаваная бронетэхніка і мадэрнізаваны комплекс кіравання агнём артылерыі. 

У Дзяржкамваенпраме разлічваюць ўдакладніць магчымасці і шляхі сумеснай дзейнасці з абароннымі галінамі Расіі для абсталявання сучаснымі сродкамі ўзбраення не толькі рэгіянальнай групоўкі войскаў, але і Узброеных сіл Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі