Стала вядома, праз што кіроўцы часцей за ўсё "завальвалі" тэхагляд у 2023-м

08/01/2024 - 09:34

Станцыя ТА  / minsknews.by

Пры праходжанні тэхагляду ў 2023 годзе часцей за ўсё ва ўладальнікаў аўтамабіляў ўзнікалі праблемы з-за няспраўнасці тармазной сістэмы. Пра гэта расказалі на прадпрыемстве "Белтэхагляд". На долю такіх няспраўнасцяў прыпала амаль палова выпадкаў (45,9%). У кожным пятым выпадку (21,8%) на тэхаглядзе знаходзілі праблемы ў працы светлавых прыбораў, у 6,5% – былі праблемы ў працы рухавіка і яго сістэм, каля 5% – рулявога кіравання, камплектнасці і іншых праверак.

Пры гэтым прайсці тэхагляд з першага разу не змаглі 20,7% транспартных сродкаў, або 400 183 аўтамабіля. Усяго ў мінулым годзе СТА ў Беларусі правялі 1 932 889 праверак. У "Белтэхаглядзе" таксама адзначылі, што летась выдалі 1 527 550 дазволаў на допуск МС да ўдзелу ў дарожным руху. Гэта на 13,9% больш, чым у 2022 год.

Дынаміка выдачы сертыфікатаў аб праходжанні ТА / gto.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі