Стала вядома, колькі чалавек засталося ў парламенцкай гонцы ў Беларусі

09/09/2016 - 16:17

Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, у парламенцкай гонцы засталося 485 кандыдатаў у дэпутаты. Ад пачатку быў зарэгістраваны 521 чалавек. Пасля яшчэ 4 чалавекі дамагліся рэгістрацыі. На ўласнае жаданне свае кандыдатуры знялі 39 прэтэндэнтаў, кандыдатуру яшчэ аднаго знялі з-за яго нежадання пайсці ў адпачынак на перыяд выбараў, інфармуе БЕЛТА.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.

Падгол і Таўстыка абвясцілі пра зняцце з выбараў у Палату прадстаўнікоў

Лідзія Ярмошына пацвердзіла “баг” у выбарчай сістэме

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі