Стала вядома, колькі беларусы атрымаюць за "золата" Еўрапейскіх гульняў

20/06/2019 - 07:57

Беларускія пераможцы Еўрапейскіх гульняў атрымаюць 10 200 рублёў, або каля 5000 долараў, паведамляе tribuna.com. Уладальнікам срэбраных узнагародаў выплацяць 6375 рублёў (каля 3000 долараў), бронзавых — 4080 рублёў (каля 2000 долараў).

За рэкорды прадугледжваюцца дадатковыя выплаты. Сусветны рэкорд прынясе беларускаму спартоўцу 6375 рублёў (прыкладна 3 тысячы долараў), еўрапейскі — 3825 рублёў (1900 долараў), нацыянальны — 370 долараў.

На іншых міжнародных спаборніцтвах беларускія спартоўцы маглі атрымаць значна большыя грашовыя ўзнагароды. Напрыклад, на Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа за залаты медаль выплачвалі 150 тысяч долараў, за срэбраны — 75 тысяч, за бронзавы — 50 тысяч.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі