Стала вядома, колькі абаронцаў "Азоўсталі" знаходзяцца ў расійскім палоне

06/06/2022 - 16:31

У расійскім палоне знаходзяцца больш за 2500 абаронцаў марыупальскай "Азоўсталі". Такую лічбу назваў 6 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадае hromadske.ua.

Па яго словах, іх вызваленнем займаецца разведка Міністэрства абароны. Зяленскі заявіў, што не ўспрымае сур'ёзна словы расіян і баевікоў так званай "ДНР" пра далейшы лёс палонных і лічыць гэта толькі піярам.

У "ДНР" і расійскіх СМІ неаднаразова заяўлялі, што над абаронцамі "Азоўсталі" адбудзецца трыбунал. 

Украінскі прэзідэнт мяркуе, што акупантам нявыгадна катаваць байцоў з "Азоўсталі", бо тыя сталі "публічнымі палоннымі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі