Стала вядома, калі на Зямлю абрынецца двухдзённая магнітная бура

10/10/2017 - 17:35

Зямлю чакае двухдзённая магутная магнітная бура. Сонечны вецер дабярэцца да нашай планеты да канца тыдня. Бура працягнецца ў пятніцу і суботу, 13 і 14 кастрычніка. Тэлеканал АНТ адзначае, што яна можа паўплываць на працу электроннага абсталявання, могуць узнікнуць праблемы з сувяззю, пагоршыцца якасць тэле- і радыёсігналаў. Метэазалежным людзям, тым, у каго хранічныя хваробы, пагражае негатыўнае ўздзеянне магнітнай буры. У іх можа пагоршыцца самаадчуванне, магчымыя праблемы з ціскам, са сном, не выключаны галаўны боль, адчуванне дыскамфорту.

Сайт ria.ru дадае, што ўплыў магнітнай буры будзе адчувацца таксама 11, 12 і 15 кастрычніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі