Стала вядома, калі на экраны выйдзе новы эпізод "Зорных войнаў"

26/04/2017 - 07:10

Новая серыя кінасагі "Зорныя войны" выйдзе на кінаэкраны 24 траўня 2019 года. Пра такое рашэнне кампаніяў The Walt Disney Company і Lucasfilm паведамляе Бі-Бі-Сі. Новы фільм стане заключным у трэцяй трылогіі "Зорных войнаў".

Назва стужкі пакуль не вядомая. Рэжысёрам карціны стаў Колін Трэвараў. Дарэчы, ў новым фільме з'явіцца прынцэса Лея Аргана, якую згуляла актрыса Кэры Фішэр, памерлая ў снежні 2016 года.

Папярэдняя серыя кінаэпапеі пад назвай "Ізгой-адзін: Зорныя вайны. Гісторыі" выйшла ў свет напрыканцы 2016 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі