Стала вядома, калі дэпутаты разгледзяць праект бюджэту на 2018 год

09/11/2017 - 09:36

Стала вядома, калі дэпутаты разгледзяць праект бюджэту Беларусі на 2018 год. Палата прадстаўнікоў збярэцца на “нулявое чытанне” ў пятніцу, 17 лістапада. Чакаецца прысутнасць прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.

Варта нагадаць, што праект бюджэту на 2017 год у першым і другім чытаннях летась Палатай прадстаўнікоў быў прыняты значна раней — 3 і 5 кастрычніка. 6 кастрычніка яго ўхваліў Савет Рэспублікі, а 26-га дакумент быў апублікаваны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі