Гарналыжны комплекс "Лагойск" / mlyn.by
Гарналыжны комплекс "Лагойск" арыштаваны судом. Ён будзе прададзены праз аддзел прымусовага выканання. Пра гэта намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама па эканоміцы Аляксандр Бойка расказаў у каментары дзяржаўнаму выданню "Мінская праўда".
Чыноўнік запэўніў, што жыхары раёна, якія працуюць на лыжным курорце, не застануцца без працы. Мясцовыя ўлады гатовыя прапанаваць ім альтэрнатыўныя месцы працаўладкавання.
Пра тое, што комплекс "Лагойск" спыняе сваю дзейнасць з 31 сакавіка, стала вядома сёння.
Комплекс з'яўляецца прыватным бізнес-праектам. Ён быў пабудаваны ў 2004 годзе належыць ТАА "Трайпл" — былой бізнес-імперыі прадпрымальніка Юрыя Чыжа. Гэты бізнесовец раней быў "гаманцом" Лукашэнкі, а потым трапіў у няміласць.
Адзначаецца, што ўласнік вырашыў прадаць комплекс праз "немагчымасць несці далейшую фінансавую нагрузку". Гэта дазволіць выканаць абавязанні перад крэдыторамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут