12 чэрвеня спёка ў Беларусі паставіла рэкорды: у многіх гарадах сіноптыкі зафіксавалі максімумы за ўвесь перыяд метэаназіранняў. Гарачэй за ўсё было ў Жлобіне — паветра прагрэлася да +34,7 градуса, што з’яўляецца найвышэйшым паказнікам дня для ўсёй краіны. Раней рэкордам дня 12 чэрвеня было +34,4 (зафіксавана ў 2010 годзе ў Лельчыцах).
У самім Жлобіне тэмпературны максімум дня складаў 32,4 градуса (таксама ў 2010 годзе).
А вось як абнавіліся рэкорды ў найбуйнейшых гарадах Беларусі:
12 чэрвеня стала першым спякотным днём, калі абнавіўся максіум для ўсёй краіны за перыяд метэаназіранняў, піша TUT.by
Гарачыня захаваецца да канца гэтага тыдня, таму новыя тэмпературныя рэкорды не выключаныя.