Спявачка Беёнсе заваявала ўзнагароду "відэа года" на MTV Video Music Awards 2016

29/08/2016 - 07:09

На цырымоніі MTV Video Music Awards 2016 спявачка Беёнсе заваявала ўзнагароду "відэа года". Такім чынам журы адзначыла яе відэакліп на песню "Formation".

Сапернікамі Беёнсе ў катэгорыі "відэа года" былі Адэль з кліпам на песню "Hello", рэпер Дрэйк з відэакліпам на кампазіцыю "Hotline Bling", Джасцін Бібер з кліпам "Sorry", а таксама рэпер Канье Уэст з кліпам на песню "Famous".

Дарэчы, агулам Беёнсе атрымала восем узнагародаў. Так, прэміяй "лепшае відэа выканаўцы" быў уганараваны яе відэакліп "Hold Up".

Найлепшым новым выканаўцам стаў калектыў DNCE, найлепшым хіп-хоп відэа — ролік на песню "Hotline Bling" рэпера Дрэйка.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі