Справу аб аварыі на вуліцы Гая ў Мінску накіравалі на перагляд

04/09/2015 - 11:03

Справа аб дарожнай аварыі на сталічнай вуліцы Гая, якая стала прычынай смерці дваіх чалавек, будзе перагледжаная. Вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Беларусі адмененая пастанова Мінскага гарадскога суда ў дачыненні мінчаніна Эдуарда Шалкевіча, вінаватага ў аварыі. У сярэдзіне ліпеня мужчыну прызналі неадэкватным, вызвалілі ад крымінальнай адказнасці і прызначылі яму прымусовае псіхіятрычнае лекаванне.

Пра перагляд справы паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага Суда Юлія Ляскова ў сваім Фэйсбуку. Яна таксама адзначыла, што перагляд справы будзе адбывацца з новым складам суда.

Нагадаем, ДТЗ па вуліцы Гая ў Мінску здарылася ў лістападзе мінулага года. Фігурант справы, мінскі бізнэсмен, перад дарожным інцыдэнтам кінуўся з нажом на сваіх жонку і дзяцей, нанёс ім пашкоджанні. Потым ён у адных трусах пайшоў на вуліцу, сеў у свой аўтамабіль і паехаў катацца. На вуліцы Гая ён урэзаўся ў легкавік, у якой сядзела сямейная пара. Муж і жонка загінулі па месцы. Вінаватага ў здарэнні прызналі псіхічна неадэкватным.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі