Спецпадраздзяленні краін АДКБ адпрацоўвалі ў Брэсце вызваленне закладнікаў

05/09/2023 - 16:45

Спецназ атакуе чырвона-зялёны катэр / t.me/modmilby/

Спецпадраздзяленні краін АДКБ адпрацоўвалі ў Брэсце вызваленне закладнікаў. Як паведамляе Мінабароны РБ, "контртэрарыстычную аперацыю" правялі "на гідравузле горада". У штурме "захопленых баевікамі аб'ектаў" удзельнічалі байцы "Алмаза", "Шторма" і спецназаўцы з Кыргызстана.

"Аперацыя" праводзілася ў рамках сумеснага вучэння з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2023".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі