Спартыўны арбітражны суд у Лазане дапусціў футбольны клуб "Манчэстар Сіці" да еўракубкаў. У лютым УЕФА адхіліў англійскі клуб ад іх на два гады за парушэнне правіл ліцэнзавання і фінансавага fair play (было зафіксавана завышэнне спонсарскіх даходаў). Суд забарону адмяніў і знізіў штраф, накладзены еўрапейскай федэрацыяй — з 30 млн еўра да 10 млн еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.