Мост, затоплены паводкай / МНС
На мяжы з Расіяй Сож падтапіў аўтамабільны мост — першы ў гэтым сезоне.
Пад вадой апынуўся кавалак дарогі паміж вёскамі Парадзіна і Засожжа ў Мсціслаўскім раёне Магілёўшчыны. Што праўда, мост, пра які ідзе гаворка, падтапляе кожны год — бо ён спраектаваны як нізкаводны.
"Аўтамабільны мост праз раку Сож знаходзіцца на адлегласці кіламетра ад вёскі Засожжа Мсціслаўскага раёна. У вёсцы ніхто не пражывае, дачныя домаўладанні адсутнічаюць", — дадаюць у МНС.
На 15 сакавіка ўзровень вады над дарожным палатном моста складаў 15-20 см. Транспарт праехаць там не можа. У МНС планавалі забараніць рух па гэтым мосце з 16 сакавіка і выставіць адпаведныя знакі.
У Белгідрамеце прагназуюць, што бліжэйшымі днямі рост узроўняў вады на рэках захаваецца. Акрамя Мсціслаўшчыны падтапленне дарог назіраецца таксама ў Петрыкаўскім раёне Гомельшчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут