У расійскага алігарха Рамана Абрамовіча і двух сяброў украінскай дэлегацыі пасля перамоваў у Беларусі з'явіліся прыкметы атручэння хімічным рэчывам. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.
Інфармацыю пацвярджае і расследвальніцкая група Bellingcat: тры чалавекі, якія ўдзельнічалі ва украінска-расійскіх перамовах у ноч з 3 на 4 сакавіка, адчулі сімптомы атручэння хімічным рэчывам. Адзін з іх — Раман Абрамовіч.
Гэтыя перамовы адбыліся ў Брэсцкай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут