СМІ: Сілавікі затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек са сферы гандлю кармамі

26/05/2017 - 08:08

Сілавікі затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек са сферы гандлю кармамі, сярод іх — былыя чыноўнікі. Пра гэта паведамляе “Наша ніва”, якая спасылаецца на ўласныя крыніцы. Гаворка ідзе пра фірмы “Кінс” і “Белэкатэхніка”, якія прадаюць вітамінныя дадаткі да кармоў, ветэрынарныя прэпараты. Асноўнымі кліентамі былі дзяржаўныя фермы і прадпрыемствы.

Аднак афіцыйнай інфармацыі па справе пакуль няма. У прэс-служба КДБ “Нашай ніве” сказалі, што каментаванне гэтай справы ўжо выйшла з кампетэнцыі ведамства. Калі раней яно было ў яго кампетэнцыі, дык арышты верагодна праводзілі супрацоўнікі дзяржбяспекі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі