СМІ: "Парыжскія" тэрарысты замовілі зброю праз інтэрнэт, прадаўца затрымалі

27/11/2015 - 06:11

"Парыжскія" тэрарысты замовілі зброю праз інтэрнэт. Пра гэта піша нямецкае выданне Bild. Паводле яго звестак, за тыдзень да тэрарыстычнай атакі на французскую сталіцу джыхадысты замовілі чатыры аўтаматы ў 34-гадовага гандляра Сашы, які жыве ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Два аўтаматы — гэта копіі аўтамата Калашнікава кітайскай вытворчасці. Яшчэ два — "Застава М70" — таксама клоны АКМ. Мяркуецца, што менавіта з гэтай зброі тэрарысты расстрэльвалі людзей у Парыжы 13 лістапада.

Прадаўца ўжо затрымалі. Падчас ператруса ў яго найшлі яшчэ 16 адзінак зброі.

Фота: bild.de

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі