СМІ: Нацбанк рэкамендаваў банкам абмежаваць ваганні курсу рубля

18/01/2016 - 08:57

Нацбанк Беларусі рэкамендаваў камерцыйным банкам прытрымлівацца афіцыйнага курсу рубля на наяўным рынку. Сутнасць вуснай рэкамендацыі ад 14-га студзеня зводзіцца да таго, што курс у абменных пунктах можа адхіляцца ад афіцыйнага не больш чым на 2%, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у дзень з'яўлення рэкамендацыі Нацбанка курс долара ў банках пераадолеў псіхалагічны максімум ў 20 тысяч рублёў, адхіленне ад афіцыйнага курсу на наяўным рынку дасягнула 3-4%. У выніку банкі знізілі курс продажу долара да 19 900 рублёў. У апошнія дні ўсе банкі прытрымліваліся рэкамендацый Нацбанка — на наяўным рынку курс продажу валют знаходзіўся ў межах 2% ад афіцыйнага.

Эксперты мяркуюць, што такім крокам улады адрэагавалі на працяг дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Яго мэта — абмежаваць спекуляцыі і панічныя настроі сярод насельніцтва.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі