СМІ: Мост у Крым можа “легчы” на дно мора

03/09/2017 - 10:36

Мост у Крым праз Керчанскі праліў, які цяпер будуе Расія, можа проста “легчы” на дно мора. Пра гэта пішуць украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы, якія маюць дачыненне да гэтага будаўнічага праекта.

Інфармацыю наконт праблемаў з узвядзеннем Керчанскага моста распаўсюдзіў блогер ilyavaliev у LiveJournal. Яго цытуе ўкраінскае выданне apostrophe.ua.

“Знаёмыя з Крыму прынеслі прыемную навіну: пасля ўчорашняга мантажу пралёту крымскага моста адна апора прасела на метр, другая на паўтара. Прасадка працягваецца. Працы прыпыненыя, што рабіць, ніхто не ведае. Спадзяюцца на спыненне прасадкі апор”, — напісаў блогер.

Пры гэтым ён сцвярджае, што работнікам загадалі маўчаць пра гэтыя праблемы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі