Максім Зяньковіч / instagram.com
Зніклы 14-гадовы беларускі падлетак Максім Зеньковіч патануў. Да такога высновы прыйшлі спецыялісты Камітэта судовых экспертыз.
Максім знік у суботу ў Бярэзінскім раёне. Раніцай 8 лістапада ён паехаў на ровары ад дома дзядулі з вёскі Карбавскае і знік.
Яго шукалі ратавальнікі, міліцыя, вадалазныя службы, судовыя эксперты і сотні добраахвотнікаў. Цела хлопчыка без відавочных прыкмет гвалтоўнай смерці знайшлі 13 лістапада. Спачатку ратавальнікі каля торфаразработак натрапілі на ровар Максіма. За кіламетр ад ровара ў балотістай мясцовасці знайшлі нежывым самаго хлопчыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут