Следчы камітэт затрымаў дырэктара Брэсцкага электралямпавага завода

25/07/2018 - 14:47

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на дырэктара Брэсцкага электралямпавага завода і іншых асобаў, перадае БЕЛТА. Яго падазраюць ва ўхіленні ад выплаты мытных плацяжоў.

Як піша "Брестская газета", звесткі пра затрыманне дырэктара завода з'явіліся ў інтэрнэце зранку 25 ліпеня. Днём раней на прадпрыемства прыбыла прадстаўніца ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Гарызонт" — яна будзе выконваць абавязкі дырэктара завода.

Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджалася.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі