Следчы камітэт: Справы Беражкова і Суботкіна аб’ядналі ў адну вытворчасць

13/01/2016 - 08:01

Справы двух былых топ-менэджэраў ХК “Дынама-Мінск” Уладзіміра Беражкова і Максіма Суботкіна аб’ядналі ў адну вытворчасць. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

Паводле яе інфармацыі, расследаванне справы працягваецца, хоць следчыя дзеянні давершаныя. “Аб выніковым працэсуальным рашэнні Следчы камітэт праінфармуе грамадскасць”, — заявіла Ганчарова.

Былому гендырэктару “Дынама-Мінск” Максіму Суботкіну выстаўлена абвінавачанне па артыкуле “Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”. Паводле версіі праваахоўнікаў, Суботкін самавольна заснаваў прадпрыемства ЗАТ “Маркетынг ХК “Дынама”, у межах якога прызначыў сабе штомесячную зарплату ў 45 мільёнаў рублёў. А таксама заключыў праз гэта прадпрыемства фіктыўную дамову на 400 мільёнаў.

Экс-генеральнага менеджэра клуба Уладзіміра Беражкова абвінавачваюць у раскраданні шляхам злоўжывання службовым становішчам. Як лічаць праваахоўнікі, ён аформіў у клубе знаёмага, якому прызначыў штомесячную зарплату ў 15 мільёнаў. Таксама гэтай асобе рэгулярна выплачваліся прэміі на суму ад 80 да 160 мільёнаў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі