Следчы камітэт распавёў пра справу затрыманага былога міністра гандлю

21/12/2015 - 15:39

Следчы камітэт Беларусі распавёў пра справу затрыманага былога міністра гандлю Валянціна Чаканава. Адзначаецца, што па факце злачынства карупцыйнай скіраванасці распачатая крымінальная справа. Чаканаў знаходзіцца за кратамі. Яму выставілі абвіначанне. Артыкул — "перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў" (ч. 3 арт. 426 КК).

Як паведамляла Еўрарадыё, 17 снежня Аляксандр Лукашэнка сваім указам прызначыў новых чальцоў ураду. Сярод іх быў толькі адзін новы твар — міністр гандлю Уладзімір Калтовіч. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што Валянцін Чаканаў быў затрыманы. Цяпер гэта афіцыйна пацверджана.

Чаканаву 58 гадоў, ён — ураджэнец Бабруйска. Міністрам гандлю быў са студзеня 2009 года. Яго біяграфію гл. тут.

Таксама Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў адносінах былога намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па матэрыялах КДБ затрыманы былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі