Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за гібель рабочага на "Беларуськаліі"

04/01/2017 - 08:56

Салігорскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Пра гэта паведамляецца на сайце Следчага камітэта.

Інцыдэнт адбыўся ў другой палове дня 3 студзеня ў шахце ААТ "Беларуськалій". Як паведамляецца на сайце прадпрыемства, на 51-гадовага рабочага вычышчальнага забою Уладзіміра Штылёва зваліўся кавалак пароды.

Следча-аператыўная група спускалася ў шахту, каб агледзець месца здарэння, сабраць і зафіксаваць матэрыялы і сляды. Следчыя высвятляюць прычыны і ўмовы, якія спрыялі трагічнаму здарэнню. Праваахоўнікі забралі вытворчую і тэхнічную дакументацыю, якая рэгламентуе парадак правядзення канкрэтных відаў горных работ. Следства прызначыла экспертныя даследаванні, дапытваюцца сведкі здарэння.

 

Фота Следчага камітэта
Фота Уладзіміра Штылёва з сацсетак
Фота Уладзіміра Штылёва з сацсетак

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі