Следчы камітэт настойвае на самагубстве супрацоўніка ДАІ ў Магілёве

04/06/2019 - 10:17

Вынікі экспертызы пацвярджаюць версію самагубства супрацоўніка ДАІ пад Магілёвам. Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, інфармуе БЕЛТА.

"Версію пра самагубства не здымаем з ліку прыярытэтных. Больш за тое, апошнімі днямі атрыманы яшчэ цэлы шэраг заключэнняў экспертыз, які ўмацоўвае нас у нашай пазіцыі, што менавіта так і адбылося", — падкрэсліў Наскевіч.

Разам з тым, па яго словах, адпрацоўваюцца некалькі іншых версій. Аднак калі версія пра самагубства пацвердзіцца, справу спыняць за адсутнасцю складу злачынства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі