Следчы камітэт хоча купіць прыладу для "ўзлому" смартфонаў

16/03/2016 - 11:48

На сайце дзяржзакупак з'явілася інфармацыя пра тэндар, абвешчаны Следчым камітэтам. Гэтае ведамства хоча набыць "пераносны апаратна-праграмны комплекс для капіявання (здымання) і аднаўлення схаванай і выдаленай інфармацыі з мабільных прыладаў сувязі, партатыўных навігацыйных прылад, знешніх назапашвальнікаў інфармацыі і смарт-картак".

Прыстасаванне павінна ўмець зняць інфармацыю не менш як з 17 135 мадэляў тэлефонаў, навігатараў і смарт-картак, якія працуюць пад Apple iOS, Android, Bada, BlackBerry, Brew, Java, PalmOS, Symbian, WindowsMobile, WindowsPhone і іншымі аперацыйнымі сістэмамі.

Следчы камітэт плануе атрымліваць аўтаномны доступ да кантактаў, SMS і MMS, журнала званкоў, фота, відэа-і аўдыёзапісаў, галасавых нататак і звестак з SIM-картак тэлефонаў. Акрамя таго прылада павінна вызначаць коды доступу і блакавання, здабываць геададзеныя з GPS-прылад, кланаваць ідэнтыфікацыйную інфармацыю і з дапамогай адмысловай відэакамеры фіксаваць фота- і відэамалюнкі, а таксама скрыншоты экрана непасрэдна ды вызначаць разблакоўкі мабільных прыладаў.

Акрамя таго, комплекс павінен умець атрымаць, расшыфраваць і дэкадаваць структуру файлавых сістэм мабільных прыладаў вытворчасці кампаній Apple і Blackberry, а таксама прыладаў на базе аперацыйнай сістэмы Android.

Як адзначае kyky.org, над падобнай задачай, сутыкнуўшыся з супрацівам Apple, цяпер працуе ФБР, і яго поспехі пакуль невялікія. Эксперт у пытаннях інфармацыйнай бяспекі у каментары беларускаму СМІ заявіў, што зрабіць прыладу, якую абазначыў Следчы камітэт, немагчыма. Хаця недарагія апараты можна будзе "ўзламаць".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі