СК: рэаніматолага Дзядзько адпусцілі з-пад варты пад асабістае паручальніцтва

21/05/2019 - 12:28
doktora.by

Следчы камітэт змяніў меру стрымання галоўнаму анестэзіёлагу-рэаніматолагу Беларусі Аляксандру Дзядзько, затрыманаму 15 мая па падазрэнні ў атрыманні хабару. Заслужаны ўрач адпушчаны на волю пад асабістае паручальніцтва, расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да яго працягваецца. Пра гэта паведамляе 21 мая TUT.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу СК Юлію Ганчарову.

Расследаванне ў дачыненні да Аляксандра Дзядзько праводзіць галоўнае следчае ўпраўленне СК.

Аляксандр Дзядзько — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Працуе ў медыцыне 36 гадоў, вясной 2008 года ён разам з калегамі выканаў першую ў краіне аперацыю па перасадцы печані.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі