Сілавікі пагражалі агнём на паражэнне, але пратэстовец уцёк, за мяжу

16/02/2021 - 17:09

На выхадных каля Маладзечна міліцыя спыніла "несанкцыянаваны мітынг" двух дзясяткаў лыжнікаў. Іх затрымалі (11 жанчын і 8 мужчын). Прэс-служба МУС назвала маладзечанцаў "псеўдаспартсменамі", бо мелі пры сабе БЧБ-сімволіку. Высветлілася, што адзін лыжнік здолеў ад міліцыі ўцячы і цяпер ён знаходзіцца за мяжой.

Малады чалавек расказаў "Рэгіянальнай газеце" сваю версію таго здарэння каля падстанцыі ў вёсцы Ляшно. "Хацелі запісаць відэа і добра правесці час", — кажа ён. Калі лыжнікі пачалі разгортваць 20-метровы бел-чырвона-белы сцяг, з'явілася да дзясятка міліцыянераў.

"Калі яны падыходзілі бліжэй, казалі не разбягацца, — расказвае мададзечанец. — І што ў выпадку пабегу будзе прыменены агонь на паражэнне". Але ён вырашыў уцякаць, зняў лыжы і пабег па полі па глыбокім снезе (ён быў па калена).

"Проста бег, разумеў, што яны мяне не дагоняць, — працягвае свой аповед уцякач. — Я раней быў легкаатлет. Бег і глядзеў, ці пабеглі за мной. Пабачыў, што не, і пабег далей".

Страшна маладзечанцу стала пазней. Даведаўся, што ў той жа дзень у яго доме быў ператрус. І ён вырашыў з'ехаць за мяжу. Раней яго ўжо затрымлівалі, і ён страціў працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі