Швейцарскі банк замарозіў актывы расіян на 5 млрд долараў

22/08/2018 - 20:50

Швейцарскі банк Credit Suisse замарозіў актывы расіян на 5 млрд долараў. Каб не трапіць пад амерыканскія санкцыі, інфармуе meduza.io. Імёны ўладальнікаў замарожаных рахункаў у банку не называюць.

Як вядома, вясной 2018-га Мінфін Злучаных Штатаў увёў персанальныя санкцыі супраць шэрагу буйных расійскіх бізнесменаў і іх кампаній. Было заяўлена, што нерэзідэнты ЗША, якія праводзяць транзакцыі ў інтарэсах гэтых асобаў, самі могуць трапіць пад санкцыі.

У Маскве рашэнне швейцарскага банка ўспрынялі нервова, назвалі яго "ўдарам па долару".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі