Арнольд Шварцэнегер
Арнольду Шварцэнегеру ўстанавілі кардыёстымулятар, піша dailymail.co.uk. 76-гадовы акцёр паведаміў, што аперацыя была ў мінулы панядзелак. І ён ужо адчувае сябе добра.
Праз 4 дні пасля аперацыі акцёр ужо з'явіўся на публіцы. Гэта было буйное мерапрыемства па абароне навакольнага асяроддзя. "Я крыху больш стаў машынай", — пажартаваў Шварцэнегер.
Арнольд Шварцэнегер нарадзіўся з парокам сэрца, і ўжо перанёс тры аперацыі па замене сардэчнага клапана. Апошняя з іх была чатыры гады таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут