Шуневіч: У Беларусі выкрылі сур'ёзныя банды, якія завозілі і прадавалі наркотыкі

17/12/2015 - 14:11

У Беларусі выкрылі сур'ёзныя банды, якія завозілі і прадавалі наркотыкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч:

"Мы "накрылі" дзве вельмі сур'ёзныя сеткі. Справы па чальцах груп, якія займаліся арганізаваным увозам і збытам наркотыкаў, знаходзяцца ў стадыі завяршэння. Хутка яны паступяць у суд... Там вельмі сур'ёзныя людзі, сур'ёзныя банды. Гаворка ідзе пра сотні кілаграмаў інгрыдыентаў, актыўных рэчываў, якія завозіліся. І я думаю, што будзе кваліфікацыя "арганізаваная злачынная арганізацыя".

Па словах Шуневіча, наркотыкі былі кітайскай вытворчасці, іх завозілі ў нашу краіну з Расіі. У складзе бандаў — грамадзяне Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі