Што зараз адбываецца ля офіса Баскіна ў Магілёве (фота)

15/03/2016 - 09:45

Аб затрыманні генеральнага дырэктара кампаніі “Сервалюкс” Яўгена Баскіна стала вядома ў аўторак раніцай. Пакуль ні ў самой кампаніі, ні ў КДБ не каментуюць гэтую інфармацыю. Як стала вядома Еўрарадыё, затрымлівалі Баскіна мінскія спецслужбы.

Кампанія “Сервалюкс”, якой кіруе Яўген Баскін, — самы буйны ў краіне вытворца мяса птушкі. Баскін уваходзіць у шасцёрку самых паспяховых бізнесменаў краіны па версіі выдання “Ежедневник”.

Раніцай аўторка ля галоўнага офіса "Сервалюкса" ў Магілёве было спакойна. У прыёмнай сітуацыю не каментуюць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі